Перайсці да зместу

Нодзу Мітыцура

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нодзу Мітыцура
яп.: 野津道貫
Дата нараджэння 17 снежня 1840(1840-12-17)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 кастрычніка 1908(1908-10-18) (67 гадоў)
Месца смерці
Дзеці Shizunosuke Nozu[d]
Грамадзянства
Прыналежнасць Імператарская армія Японіі
Гады службы 18711906
Званне маршал
Камандаваў Імператарская армія Японіі
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Кавалер ордэна Хрызантэмы
Кавалер ордэна Хрызантэмы
Ордэн Залатога каршуна 1 ступені
Ордэн Залатога каршуна 1 ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Но́дзу Мітыцу́ра (яп.: 野津 道貫 18401908) — японскі маршал.

Паходзіў з касты самураяў і ў маладосці ўдзельнічаў у вайне Басін. У 1871 годзе ўзведзены ў званне маёра. У 1878 — камандуючы Такійскай акругай.

Напачатку япона-кітайскай вайны камандаваў 5-й дывізіяй. Прыняўшы на сябе камандаванне японскімі войскамі да прыбыцця маршала Ямагаты Арытома, з'явіўся галоўным кіраўніком Пхеньянскай аперацыі, у якой праявіў вялікую рашучасць і энергію, але няўменне кіраваць вялікімі масамі войскаў. Калі Ямагата па хваробе пакінуў пасаду камандуючага 1-й арміяй, Нодзу зноў замяніў яго, камандаваў войскамі падчас апошняй аперацыі вайны — штурму Нючжуана (Інкоу). За адрозненні падчас вайны быў узведзены ў званне маршала.

Камандаваў гвардзейскай дывізіяй, быў галоўным інспектарам баявой падрыхтоўкі.

Падчас Руска-японскай вайны камандаваў 4-й японскай арміяй. У 1906 годзе Нодзу быў падараваны тытул маркіза.

Памёр у 1908 годзе, пахаваны на могілках Ааяма ў Токіа.

Зноскі